Цэны на нафту Brent упалі да чатырохгадовага мінімуму — ніжэй за 77 даляраў за барэль — на фоне боязі, што АПЕК не стане зніжаць здабычу па выніках нарады, якая адбудзецца ў Вене ў чацвер.

Паводле звестак на 05:59 GMT, цана за барэль складала 76 даляраў 48 цэнтаў. Чакаецца, што на нарадзе ў Вене за зніжэнне здабычы, якое можа прывесці да павышэння цэнаў на нафту, будуць выступаць Іран і Венесуэла. У сваю чаргу найбуйнейшы вытворца нафты — Саўдаўская Аравія — заявіла, што будзе супраць гэтага.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?