Адным з прыярытэтаў Міністэрства ўнутраных спраў Латвіі з'яўляецца ўмацаванне бяспекі ва ўсходніх рэгіёнах краіны, заявіў у інтэрв'ю парталу Delfi міністр унутраных спраў Рыхард Казлоўскіс.

Па словах Казлоўскіса, умацаванне Паліцыі бяспекі, павелічэнне яе прысутнасці ў памежных усходніх раёнах Латвіі, а таксама асаблівая ўвага да пытання выдачы часовых відаў на жыхарства —знаходзяцца ў цэнтры ўвагі МУС.

«Ясна, што нашы засцярогі выклікае ўсходняя мяжа. Гэта комплексная мера: і фізічная бяспека мяжы, і ўсё, што тычыцца працы службаў бяспекі — разведка і контрразведка, аналітыка і збор і інфармацыі. У рэгіёне трэба павялічыць колькасць супрацоўнікаў Паліцыі бяспекі. У бюджэце гэта канцэптуальна ўхвалена. Канчатковага рашэння пакуль няма, але я ні ад каго не чуў, каб гэта не было прыярытэтам», — адзначыў Казлоўскіс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0