Нядаўна ўначы па Менску езьдзіў тралейбус, які за грошы падвозіў усіх ахвотных. Як аказалася, тралейбус угнаў 23‑гадовы мясцовы жыхар.

Паводле ягоных словаў, у трлейбуса «ЗИУ‑9» былі адчыненыя дзьверы, чым і скарыстаўся малады чалавек. Паезьдзіўшы нейкі час, ён «зайшоў дахаты падсілкавацца» — і зноў паехаў катацца па Менску, падвозіў пасажыраў і браў зь іх плату за праезд. Пад раніцу ўгоншчыка затрымалі: супрацоўнікі дэпо пры дапамозе міліцыі блякавалі тралейбус службовай машынай, — піша Acars.

Супраць угоншчыка ўсчатая крымінальная справа. Апроч таго, маладому чалавеку належыць прайсьці псыхіятрычную экспэртызу. Свой учынак ён патлумачыў тым, што проста «ня можа жыць без тралейбусаў» і захапляецца імі з самага дзяцінства.

Паводле словаў супрацоўнікаў РУУС, гэты малады чалавек скраў тралейбус ужо ў другі раз. Першы ўгон быў сёлета ўначы з 15 на 16 сьнежня. Угоншчык таксама ўсю ноч праезьдзіў на машыне і ўраньні пакінуў яе на другім канцы гораду.

ИА REGNUM

Глядзі яшчэ:
Форум аматараў грамадзкага транспарту, якія рэгулярна ладзяць цалкам легальныя супольныя паездкі на арандаваных трамваях і тралейбусах

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0