kommersant.ru

kommersant.ru

Прэс-сакратар прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў раскрыў дэталі тэлефоннай размовы Уладзіміра Пуціна і ўкраінскага лідара Пятра Парашэнкі. У прыватнасці, ён назваў інфармацыю пра пагрозы ў адрас Парашэнкі з боку Пуціна выдумкай.

Пяскоў распавёў, што тэлефонная размова адбылася па ініцыятыве ўкраінскага боку ўвечары 26 лістапада. Паводле яго слоў, гаворка ішла пра двухбаковыя адносіны, а таксама сітуацыю на паўднёвым усходзе Украіны.

Каментуючы паведамленні СМІ аб тым, што Пуцін нібыта пагражаў Парашэнку, Пяскоў заявіў, што гэта выдумка. «Розныя паведамленні шэрагу СМІ, перш за ўсё ўкраінскіх, пра змест размовы з'яўляюцца выдумкай і не адпавядаюць рэчаіснасці», — адзначыў ён.

У шэрагу выданняў з'явілася інфармацыя аб тым, што ў ходзе тэлефоннай размовы Пуцін пагражаў Парашэнку. Паведамлялася таксама, што кіраўнікі дзяржаў нібыта абмяркоўвалі пытанні адносін Украіны з НАТА. Пазней украінскі бок абверг гэтую інфармацыю.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?