Аляксандр Ахмач на Дзень вайсковай славы, 8 верасня, з плакатам «Russian army go home!» выйшаў да сцен Брэсцкай крэпасці. Тады ўсё прайшло спакойна. А ў канцы верасня яму патэлефанавалі з міліцыі і прапанавалі сустрэцца. Пры сустрэчы ж міліцыянт перадаў для подпісу гатовы пратакол.

Што Аляксандр здзейсніў правапарушэнне: выказваў грамадска-палітычныя інтарэсы пры дапамозе «шыльды» з надпісам «Russian army go home!» і ўдзелам у флэш-мобе — «загадзя спланаванай масавай акцыі».

Аляксандр азнаёміўся, але ўпісаў, што не згодны. На тым і разышліся.

Але ў канцы кастрычніка Аляксандра зноў выклікалі ў міліцыю. Справу вярнулі на дапрацоўку. Маўляў, у аформленых дакументах адсутнічае склад правапарушэння. Таму трэба даць належную ацэнку дзеянням Ахмача.

Міліцыянт склаў новы пратакол, у якім замест флэш-мобу з’явіўся пікет.

Аляксандр зноў упісаў, што не згодны. Але на мінулым тыдні атрымаў позву ў суд. Ахмачу пагражае штраф альбо суткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?