Краіны-члены Арганізацыі краін-экспарцёраў нафты (АПЕК) прынялі рашэнне не скарачаць аб'ёмы здабычы нафты дзеля павышэння цэнаў, заявіў міністр нафтавай прамысловасці Саудаўскай Аравіі Алі Наімі па завяршэнні нарады АПЕК у Вене.

Адразу пасля гэтага цэны на нафту на міжнародных рынках пачалі зніжацца. Нараду міністраў энергетыкі дзяржаў АПЕК працягвалася пяць гадзін.

Пачынаючы з чэрвеня гэтага года цэны на нафту знізіліся на 30%, і краіны, якія ўваходзяць у картэль, разважалі пра тое, як рэагаваць на гэта.

На ўдзельнікаў АПЕК прыходзіцца 40% сусветнай здабычы «чорнага золата».

Падзенне цэнаў стала важкай праблемай для тых удзельнікаў АПЕК, чые бюджэты ў значнай ступені залежаць ад даходаў з продажы нафты.

У цяжкай сітуацыі знаходзяцца Іран, Венесуэла, Нігерыя, а таксама Расія, якая не ўваходзіць у АПЕК.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?