Улады Малдовы не плануюць адмаўляцца ад нейтральнага статусу і весці краіну ў НАТА. Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Малдовы Юрый Лянкэ у інтэрв'ю РІА «Навіны».

«Я выразна выступаю за нейтралітэт краіны. Мы не ўступім у НАТА і хочам, каб усе нашы партнёры, то на Захадзе ці на Усходзе, паважалі наш нейтральны статус», — адзначыў ён.

«Гэта азначае, што на тэрыторыі Малдовы не павінна быць больш вайсковай прысутнасці. Мы за рэальны нейтралітэт. Нават у сённяшніх рэаліях мы можам даказаць, што ён пайшоў на карысць грамадству», — дадаў ён.

Па словах Лянкэ, мэта ўлады заключаецца ў тым, каб зрабіць Малдову дзяржавай для грамадзян, у аснове якой ляжаць агульнапрызнаныя сучасныя каштоўнасці — павага да правоў чалавека, вяршэнства закона, рынкавая эканоміка.

Нагадаем, раней міністр замежных спраў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што Прыднястроўе мае права самастойна вызначыць сваю будучыню ў выпадку змены Малдовай свайго пазаблокавага ваенна-палітычнага статусу.

У Малдове адбудуцца парламенцкія выбары, на якіх, як чакаецца, пераможа кааліцыя за еўраінтэграцыю краіны. Расія ж робіць стаўку на партыі «Patria — Радзіма» Усатага і Партыю сацыялістаў Дадона. 

Можна чакаць, што пасля выбараў прэм'ерам застанецца Юрый Лянкэ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?