З мэтай папярэджання правапарушэнняў і арганізацыі бяспекі дарожнага руху з 15.00 28 лістапада да 23.00 30 лістапада Дзяржаўтаінспекцыя правядзе масіраваную адпрацоўку аўтамабільнай дарогі М7 Мінск — Ашмяны — мяжа Літвы.

Пры адпрацоўцы будзе выкарыстаны галосны, негалосны і змяшаны кантроль выканання ўдзельнікамі дарожнага руху патрабаванняў Правілаў дарожнага руху. Пры гэтым нарады дарожна-патрульнай службы будуць выстаўленыя ў месцах канцэнтрацыі ДТЗ.

Спецпадраздзяленне дарожна-патрульнай службы «Страла» будзе адпрацоўваць Баранавіцкі, Івацэвіцкі, Докшыцкі, Глыбоцкі, Асіповіцкі і Бабруйскі раёны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?