фота Unian

фота Unian

Маладая маці выкінулася з маленькай дачкой з акна кватэры на 9-м паверсе жылой шматпавярхоўкі ў Дзяржынскім раёне Харкава (Украіна).

Сам факт журналістам пацвердзіла памочнік кіраўніка Дзяржынскага райаддзела міліцыі Ірына Дрозд.

«Днём патэлефанавалі відавочцы трагедыі. Яны распавялі, што з 9 паверха скокнула жанчына, прывязаўшы да сябе дзіця. 34-гадовая жанчына загінула,

а 4-гадовая дзяўчынка цудам засталася жывая і дастаўлена ў рэанімацыю», — адзначыла Ірына.

Паводле яе слоў, стан дзяўчынкі крытычны.

«Загінулая не пакінула ніякай запіскі ў кватэры, дзе жыла ўдваіх з дачкой. Пачата следчыя дзеянні. Разглядаецца і версія самагубства, бо, па сведчанні родных, жанчына пакутавала расстройствам псіхікі», — дадала Ірына.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?