Мінскі гарадскі суд у пятніцу разгледзеў касацыйную скаргу на прысуд SMS-мінёру і цалкам пакінуў яго ў сіле.

Нагадаем, 30 верасня суд Цэнтральнага раёна сталіцы абвясціў прысуд 34-гадоваму мужчыне, з-за SMS якога 26 лютага на некалькі гадзін спынілася мінскае метро — дзевяць гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Яго прызналі вінаватым не толькі ў «Заведама лжывым паведамленні аб небяспецы», але і ў «Згвалтаванні», «Дзеянні сексуальнага характару з асобай, якая не дасягнула 16 гадоў» і «Дэманстрацыі парнаграфіі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?