Прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін заявіў, што ўведзеныя Захадам санкцыі супраць Расіі нелегітымныя і пагражаюць міжнароднай стабільнасці.
«Падобны ціск наносіць не толькі прамы эканамічны ўрон, але і пагражае міжнароднай стабільнасці», — заявіў Пуцін у інтэрв'ю турэцкаму інфармагенцтву Анадалу напярэдадні візіту ў Турцыю.
Паводле яго слоў, размаўляць на мове санкцый і ультыматумаў з Масквой бесперспектыўна.
На гэтым тыдні канцлер Германіі Ангела Меркель заявіла, што санкцыі супраць Расіі ў сувязі з сітуацыяй ва Украіне ўсё яшчэ неабходныя. Паводле яе слоў, Захад нястомна працуе над вырашэннем крызісу, аднак Расія пакуль не прыкладвае дастаткова намаганняў для яго развязання.