Пратакол паміж урадамі Беларусі і Расіі аб унясенні змяненняў у пагадненне аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, ад 9 снежня 2010 года гарантуе атрыманне Беларуссю штогод у бюджэт да 2025 года 1,5 млрд даляраў нафтапошлін, але пры кошце нафты не ніжэй за 70 долараў за барэль. Пра гэта паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Дзмітрый Кійко. 

Паводле яго слоў, ёсць адзін нюанс, які звязаны з тым, што стаўка вывазной мытнай пошліны прывязана да цаны на нафту.

«Ёсць адпаведная формула, і ёсць адпаведныя каэфіцыенты. І чым ніжэйшы кошт нафты на сусветным рынку, тым ніжэйшая стаўка экспартнай пошліны. Адпаведна пры рэзкім зніжэнні цэн будуць зніжацца і сумы вывазных мытных пошлін, якія будуць падлягаць пераліку ў беларускі бюджэт»,

— сказаў намеснік міністра. 

«У прынцыпе фарміраванне ў бюджэце крыніц у 1,5 млрд даляраў, паводле папярэдніх ацэнак, будзе забяспечана пры сусветнай цане на нафту не ніжэй за 70 даляраў за барэль. Калі такія ўмовы будуць захоўвацца, то бюджэт да 2025 года, да часу заканчэння дзеяння пратакола, гарантавана будзе атрымліваць суму ў 1,5 млрд даляраў», — канстатаваў Кійко. 

Праект закона аб ратыфікацыі пратакола паміж урадамі Беларусі і Расіі аб унясенні змяненняў у пагадненне аб парадку выплаты і залічэння вывазных мытных пошлін (іншых пошлін, падаткаў і збораў, якія маюць эквівалентнае дзеянне) пры вывазе з тэрыторыі Беларусі за межы мытнай тэрыторыі Мытнага саюза нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, ад 9 снежня 2010 года савет рэспублікі ўхваліў на сённяшнім пасяджэнні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?