Экс-прэм'ер Польшчы Дональд Туск, які ў снежні стане новым старшынёй Рады ЕС, у інтэрв'ю газеце Financial Times назваў Расію «стратэгічнай праблемай».

«Для Пуціна і Расіі сёння ЕС з'яўляецца праблемай. Мы павінны зразумець, і я мяркую, мы блізкія да гэтага, што Расія не наш стратэгічны партнёр. Расія — наша стратэгічная праблема», — сказаў Туск выданню.

Па словах Туска, ён быў упэўнены пасля саміту НАТА ў 2008 годзе, што «геапалітычная гульня паміж Расіяй і Еўропай, Расіяй і Польшчай разыгрывалася вакол Украіны».

На саміце НАТА ў 2008 годзе было заяўлена аб магчымасці прыняцця Украіны ў склад альянсу. Расія выказалася супраць гэтага кроку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?