Сёння скончыўся чэмпіянат Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе. «Шахцёр» згуляў унічыю з БАТЭ — 1:1, а «Тарпеда-БелАЗ» перамагло «Нафтан» — 3:1.

«Шахцёр» і «Тарпеда-БелАЗ» набралі аднолькавую колькасць балаў, але салігорскі клуб заваяваў бронзу, дзякуючы перавазе ў асабістых сустрэчах.

1-6-е месцы: БАТЭ — 71, Дынама Мінск — 61, Шахцёр — 50, Тарпеда-БелАЗ — 50, Нафтан — 43, Гомель — 38.

7-12-я месцы: Мінск — 52, Нёман — 42, Слуцк — 40, Белшына — 32, Дынама-Брэст — 26, Дняпро — 20.

У наступным годзе ў чэмпіянаце вышэйшай лігі згуляюць 14 камандаў. Пуцёўкі з першай лігі заваявалі «Граніт» і «Славія».

«Дняпро» згуляе з «Віцебскам», які фінішаваў 3-м у першай лізе, 3 і 7 снежня ў пераходных матчах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0