Баскетбалісты «Цмокі-Мінск» ва ўпартай барацьбе ў авертайме прайгралі ў гасцях валгаградскаму «Краснаму Акцябру» ў матчы Адзінай лігі ВТБ, паведамляе сайт лігі.

Цмокі гулялі на роўных з гаспадарамі. На вялікі перапынак яны сышлі, саступаючы ўсяго два пункты гаспадарам 37:39. Пасля моцна адсталі. Аднак у чацвёртай дзесяцімінутцы мінчукі здолелі перахапіць ініцыятыву і здагнаць сапернікаў, перавёўшы гульню ў авертайм. Але на дадатковыя 5 хвілін у нашых не хапіла сіл і яны прайгралі - 88:92 (14:18, 23:21, 16:17, 23:10, 12:16).

У цмокаў найбольш выніковым быў Бранка Міркавіч. Ён набраў 27 пунктаў і зрабіў 7 перадач.

Гэта восьмае паражэнне беларускай дружыны ў 9 праведзеных сустрэчах Адзінай лігі ВТБ. 

9 снежня «Цмокі» правядуць сустрэчу Еўрачэленджу з «Шаўлямі». 

Заключны паядынак на групавым этапе Еўрачэленджу «Цмокі-Мінск» правядуць 16 снежня на сваёй арэне супраць «Енісея». 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0