Грашовыя нормы расходаў на харчаванне ў дашкольных установах павялічыліся.

Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў Беларусі ад 26 лістапада 2014 года №1104 «Аб унясенні змяненняў у пастанову Саўміна ад 27 красавіка 2013 года нумар 317», якая 29 лістапада апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Беларусі.

Так, расходы на харчаванне ва ўстановах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны для дзяцей ва ўзросце 1-2 гады павялічваюцца з Br14,010 тыс. да Br15,410 тыс., ва ўзросце 3-6 гадоў - з Br17,770 тыс. да Br19,550 тыс. 

Для дашкольных устаноў, у якіх дзеці знаходзяцца 12 гадзін, нормы расходаў таксама павышаны. Для малодшых груп цэны павялічыліся з Br18,260 тыс. да Br20,090 тыс., для дзяцей 3-6 гадоў - з Br22,030 тыс. да Br24,230 тыс.

Акрамя таго, змяняецца кошт харчавання для дзяцей, якія вучацца ў санаторных яслях-садах, дзіцячых садах і групах, установе адукацыі «Рэспубліканскі цэнтр для дзяцей дашкольнага ўзросту з парушэннем слыху» з працягласцю знаходжання ад 12 да 24 гадзін. Для дзяцей ва ўзросце 1-2 гады кошт харчавання павялічыўся з Br20,940 тыс. да Br23,030 тыс. Для хлопчыкаў і дзяўчынак 3-6 гадоў - з Br26,350 тыс. да Br28,990 тыс.

У пастанове закрануты таксама дашкольныя ўстановы на тэрыторыі радыеактыўнага забруджвання. Грашовыя расходы на харчаванне ў такіх установах з працягласцю знаходжання 10,5 гадзіны павялічыліся для дзяцей 1-2 гадоў з Br16,550 тыс. да Br18,210 тыс., для дзяцей 3-6 гадоў - з Br21,510 тыс. да Br23,660 тыс. У малодшых групах, дзе дзеці знаходзяцца 12 гадзін, нормы павысіліся з Br19,6 тыс. да Br21,560 тыс. В групах ад 3 да 6 гадоў - з Br25,130 тыс. да Br27,640 тыс.

Грашовыя нормы расходаў на харчаванне выраслі таксама ў цэнтрах карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі, школах, гімназіях і ліцэях.

Пастанова ўступае ў сілу з моманту яе афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?