З 24 снежня па 8 студзеня супрацоўнікі праваахоўных органаў Мінска будуць несці службу ва ўзмоцненым варыянце. Пра гэта паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГГУС Мінгарвыканкама.

Асноўная ўвага ў гэты перыяд будзе нададзена тым месцам горада, дзе пройдуць гулянні. Цяпер у сталіцы ўстаноўлена 96 ёлак. Усяго запланавана каля 150 афіцыйных мерапрыемстваў. Самымі масавымі стануць пляцоўкі каля Нацыяныльнай бібліятэкі і стэлы «Мінск — горад‑герой». На кожнай з іх чакаецца прысутнасць не менш за 200 тысяч чалавек.

БелаПАН

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0