Праязныя выхаднога дня і на далёкасць паездак плануецца ўкараніць у Мінску ў 2015 годзе.
Пра гэта паведаміў генеральны дырэктар транспартнага камунальнага ўнітарнага прадпрыемства «Мінсктранс» Лявонцій Папянок на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
«У 2015 годзе ў Мінску неабходна пашырыць сетку продажу і папаўнення бескантактавых праязных білетаў праз інфакіёскі, банкаўскія тэрміналы, тэрміналы самаабслугоўвання, а таксама ўвесці ў абарот новыя віды праязных: выхаднога і буднага дзён, на далёкасць паездкі ды інш.», — сказаў Л.Папянок.