Грамадства22

Рассельгаснагляд выставіў прэтэнзіі да Мёрскага камбіната, які не працуе з Расіяй паўтара года

Пра гэта паведаміў намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Беларусі Ігар Брыло пасля пасяджэння ў Мінсельгасхарчы з удзелам расійскага боку.

Фота nspaper.by.

«Сёння на сайце Рассельгаснагляда з'явілася такое прадпрыемства, як Мёрскі мясакамбінат. Нібыта ў яго прадукцыі знойдзены геном АЧС. Я задаў пытанне Яўгену Непаклонаву (намеснік кіраўніка Рассельгаснагляда. — Заўвага БЕЛТА): на падставе чаго вы робіце такое сцвярджэнне, калі прадпрыемства на працягу апошніх паўтара года наогул не экспартавала прадукцыю ў Расію?»

— сказаў Ігар Брыло. Беларускі бок прапанаваў Рассельгаснагляду разабрацца з гэтым фактам. «Няхай прыедуць расійскія спецыялісты, мы паглядзім дакументаабарот, выпіску з ветэрынарных дакументаў і тады будзем выразна разумець, ці на самай справе слушнае сцвярджэнне, што ў прадукцыі Мёрскага мясакамбіната ёсць геном АЧС», — канстатаваў намеснік міністра.

На мінулым тыдні кіраўніку Рассельгаснагляда Сяргею Данкверту была накіравана прапанова аб правядзенні сумесных выпрабаванняў прадукцыі беларускіх прадпрыемстваў, якая трапіла пад забарону ў Расіі. «Мы прапанавалі стварыць некалькі рабочых груп, каб яны адабралі на нашых перапрацоўчых прадпрыемствах узоры і даследавалі ў нашых лабараторыях, а потым з удзелам нашых спецыялістаў правесці такія лабараторныя выпрабаванні ў Расіі. І тады мы зможам дакладна і выразна адказаць адзін аднаму на спрэчныя пытанні», — адзначыў Ігар Брыло. Паводле яго слоў, прапановы беларускага боку будуць разгледжаны 2 снежня на сустрэчы ў Мінску.

Каментары2

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі няма бульбы, а ў Японіі дэфіцыт рысу1

Зяленскі расказаў, чыя зброя выкарыстоўвалася ў аперацыі «Павуцінне»

Ліса перайшла дарогу на зялёнае ў Гродне ВІДЭА

У мінскай краме прадаюць «нарвежскі» сыр ад беларускага вытворцы па 160 рублёў за кілаграм8

Пяць гадоў таму арыштавалі Паўла Севярынца1

Эдуарда Малафеева не запрасілі на адкрыццё Нацыянальнага стадыёна6

Трамп: Украіна сама справакавала расійскія ўдары40

Харкаў трапіў пад масіраваную атаку: 40 выбухаў, пажары, ёсць загінулыя і параненыя

У Жыткавіцкім раёне жанчына заразіла ВІЧ 83-гадовага старога7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»7

Беларус стаў Героем Украіны. «Яго мужчынскі пачатак быў вельмі моцны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць