Пра гэта паведаміла міністр аховы здароўя Расіі Вераніка Скварцова сёння ў Маскве на сумесным пасяджэнні калегій міністэрстваў аховы здароўя Беларусі і РФ.

Вераніка Скварцова падкрэсліла, што паміж Беларуссю і Расіяй устаноўлена добрае супрацоўніцтва ў сферы лекавага забеспячэння. Яна запэўніла, што ў далейшым пры пераглядзе пераліку абавязковых лекавых сродкаў расійскі бок будзе звяртаць асаблівую ўвагу на беларускія прэпараты.

Міністр таксама паведаміла, што цяпер на разглядзе Дзярждумы знаходзіцца законапраект, пасля прыняцця якога беларускія прэпараты будуць праходзіць перарэгістрацыю па тых жа правілах, што і расійскія.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?