Твор Алеся Аркуша апісвае культурніцкія падзеі, якія адбыліся на Полаччыне пры канцы 80-х—у пачатку 90-х гадоў. Ён будзе цікавы аматарам і рок-музыкі, і літаратуры, і рэгіянальнай гісторыі, і нацыянальнага абуджэння.
У гэты перыяд на Полацкай зямлі адбыўся шэраг знакавых для Беларусі падзеяў – першыя гучныя экалагічныя мітынгі, моцны рэгіянальны літаратурны рух, з’яўленне беларускамоўных гуртоў і паўставанне славутага Наваполацкага рок-клубу, многае іншае.
Адметная падзея таго часу – заснаванне альтэрнатыўнай савецкаму Саюзу пісьменнікаў літаратурнай арганізацыі Таварыства Вольных Літаратараў. Сярод галоўных герояў рамана – Сяржук Сокалаў-Воюш, Уладзімір Арлоў, Алесь Кузьмін, Юры Гумянюк, Славамір Адамовіч, Сяржук Цімохаў, Лявон Вольскі…
Як і апошнюю кнігу Вінцэся Мудрова «Багун», раман Алеся Аркуша «Мясцовы час» выдала выдавецкая ініцыятыва «Полацкае ляда».