Вірус імунадэфіцыту чалавека (ВІЧ) з часам губляе сілу і становіцца менш небяспечным і заразным, высветлілі навукоўцы Оксфардскага універсітэта ў Англіі па выніках шматгадовага назірання за пацыентамі ў Батсване і ПАР.

Даследчыкі выявілі, што ў выніку барацьбы за выжыванне вірус падвяргаецца разбуральнай мутацыі.

Як высветлілася, гэтаму вірусу, які патрапіў у арганізм чалавека, зараз патрабуецца больш часу, каб выклікаць СНІД. Навукоўцы лічаць, што змены, якія адбываюцца ў вірусе, дадуць магчымасць больш эфектыўна змагацца з распаўсюджваннем хваробы.

Некаторыя вірусолагі нават выказалі здагадку, што з часам ВІЧ стане амаль бясшкодным, калі ён будзе працягваць муціраваць і далей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?