У рамках пагаднення паміж Міністэрствам архітэктуры і будаўніцтва Беларусі і Мінбудам Расійскай Федэрацыі плануецца ажыццявіць сіметрычнае ўзвядзенне «Беларускага квартала» у Пецярбургу і «Санкт-Пецярбургскага квартала» ў Мінску.

Падпісанне пагаднення звязана з рэалізацыяй дамовы аб стварэнні Еўразійскага эканамічнага саюза Расіі, Беларусі і Казахстана, якая ўступае ў сілу са студзеня 2015 года.

Як распавёў міністр архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Анатоль Чорны, рэалізацыя праектаў можа стартаваць ужо ў будучым годзе.

Па словах Чорнага, перамовы па адначасовым ўзвядзенню «Беларускага квартала» у Пецярбургу і «Санкт-Пецярбургскага квартала» у беларускай сталіцы ідуць не першы год.

Беларускія фірмы ўсё больш актыўна ўкараняюцца на расійскі рынак нерухомасці. Падобныя праекты на дадзены момант рэалізоўваюцца ў Смаленску і Калінінградзе.

У ведамствах суседніх краін спадзяюцца, што будаўнічыя праекты дазволяць прадэманстраваць каларыт кожнай дзяржавы, свае метады будаўніцтва і праектавання.

Як адзначыў міністр будаўніцтва і ЖКГ РФ Міхаіл Мень, прыход беларускіх кампаній на расійскі рынак ўзмоцніць канкурэнцыю і паспрыяе стрымліванню коштаў на нерухомасць.

Беларускі калега міністра дадаў, што забудоўшчыкі з Расіі змогуць бесперашкодна працаваць у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?