Міжнародны кансорцыум «ЕўраБеларусь», Лятучы універсітет і «Беларусский журнал» запрашаюць на адкрытую лекцыю вядомага беларускага блогера Віктара Малішэўскага«Невыносная лёгкасць ныцця».

Віктар Малішэўскі. Фота Юры Сідуна, generation.by

Віктар Малішэўскі. Фота Юры Сідуна, generation.by

Дзяржаўныя СМІ імкнуцца ствараць вобраз краіны, у якой хочацца жыць (атрымліваць асалоду ад стабільнасці, «Славянскага базару» і перамогаў беларускай прамысловасці). «Хачу жыць у той Беларусі, якую паказваюць па БТ» - кажа папулярны беларускі анекдот. А ці хоча хто-небудзь жыць у краіне, вобраз якой малююць незалежныя СМІ? Гібеючае пад гнётам дыктатуры грамадства, якое не ведае сваёй гісторыі і культуры, поўная «разруха ў галавах і прыбіральнях» … Краіна, якую трэба шкадаваць. З якой хочацца бегчы.

З чаго пачынаецца сапраўдная журналістыка, як і чаму фармуецца менавіта такі вобраз Беларусі ў незалежных медыях і што ён у большай ступені «адлюстроўвае»? Існуючую рэчаіснасць? Устаноўкі і кваліфікацыю журналістаў і рэдактараў? Агульны стан і настроі «дэмакратычна арыентаванай супольнасці»? Над гэтымі пытаннямі разважае ў сваёй лекцыі Віктар Малішэўскі.

Адкрытая лекцыя Віктара Малішэўскага «Невыносная лёгкасць ныцця« адбудзецца 3 снежня (серада) у бізнэс-клубе IMAGURU (Мінск, вул.Фабрыцыуса, 4, раён ст.метро «Інстытут культуры»).

На сайце Лятучага універсітэта можна будзе далучыцца да анлайн-трансляцыі лекцыі.

Пачатак у 18.30. Уваход вольны!

Мерапрыемства пройдзе ў межах цыкла адкрытых лекцый «Галоўнае пытанне», першая частка якога была праведзена ў верасні-кастрычніку гэтага года. Калі ў «першым сезоне» пра «галоўныя пытанні» разважалі члены калегіума Лятучага універсітэта — інтэлектуалы, навукоўцы, даследчыкі, то ў гэта раз мы запрасілі да ўдзелу прадстаўнікоў адной з самых дынамічных і праблемных сфер сучаснасці — сферы медыя, сродкаў масавай інфармацыі і камунікацыі.

Запіс першай лекцыі, прачытанай у межах «другога сезона», можна паглядзець тут: Паўлюк Быкоўскі «Змены мадэляў медыяспажывання і выклікі традыцыйнай журналістыцы». З запісамі і дыскусіямі першай серыі цыкла можна азнаёміцца на сайце Лятучага ўніверсітэта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0