Сустрэць Раство й Новы год жыхары памежных раёнаў Беларусі й Літвы могуць разам.
Па традыцыі з 24 сьнежня адчыніліся дадатковыя часовыя пункты пропуску церазь беларускую мяжу. Праверка й афармленьне дакумэнтаў тут будуць праводзіцца па спрошчаным варыянце.
Перасячы мяжу можна ня толькі на аўтамабілі, але й на ровары і наваш пешшу.