фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

фота выкарыстана ў якасці ілюстрацыі

Заняткі ў сярэдняй школе №127 (вул. Берута, 12) былі спыненыя з 1 снежня ў сувязі з выяўленнем расколін у сценах будынка, паведамляюць Мінск-навіны.

Раней, у верасні, былі адмененыя навучальныя заняткі па фізкультуры ў спартыўнай зале. Тут прагнуліся пліты перакрыцця. Заняткі па фізкультуры праводзіліся ў бліжэйшых установах адукацыі.

Навучэнцы школы № 127 працягваюць навучальныя заняткі ў трох установах адукацыі: сярэдніх школах № 7, 96, 99.

Пра гэта «Мінск-навінам» паведаміла начальнік упраўлення адукацыі, спорту і турызму адміністрацыі Фрунзенскага раёна Ірына Чарняўская.

«На базе гэтых школ для вучняў у поўным аб'ёме будуць арганізаваныя навучальныя і факультатыўныя заняткі, гурткі і секцыі, праца груп падоўжанага дня», — адзначыла І. Чарняўская. — Правядзенне заняткаў па працоўным навучанні, хіміі, фізіцы, біялогіі, інфарматыцы і замежных мовах прадугледжана ў спецыяльна абсталяваных кабінетах. Для забеспячэння навучэнцаў і педагогаў навучальнымі дапаможнікамі, мастацкай і метадычнай літаратурай бібліятэка сярэдняй школы №127 будзе функцыянаваць на базе 96-й школы. Харчаванне вучняў будзе забяспечана харчаблокамі прымаючых бакоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0