Кіраўнік Нацбанка Украіны Валерыя Гонтарава падала ў адстаўку. Пра гэта паведаміў дарадца міністра ўнутраных спраў краіны Антон Герашчанка.

Заява Герашчанкі прагучала падчас акцыі пратэсту падманутых укладчыкаў VAB банка, якія выйшлі на дэманстрацыю да будынка Вярхоўнай Рады.

Мітынгоўцы сабраліся каля будынка парламента раніцай 2 снежня. Паведамляецца, што яны перакрылі рух па вуліцы Грушэўскага ў цэнтры Кіева. Людзі, у прыватнасці, заклікалі дэпутатаў Рады выратаваць іх зберажэнні, а таксама адхіліць ад кіраўніцтва Нацбанкам Гонтараву.

Раней паведамлялася, што супраць Гонтаравай заведзена крымінальная справа. Яна падазраецца ў злоўжыванні паўнамоцтвамі дзеля маніпуляцый валютным курсам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?