Пра гэта на пасяджэнні калегіі камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама паведаміў старшыня камітэта Ігар Юркевіч.

«Укамплектаванасць кадрамі звязана непасрэдна з узроўнем аплаты працы. Каб спыніць адток кадраў з галіны і зрабіць зарплату медработнікаў канкурэнтаздольнай, у 2015 годзе арганізацыям аховы здароўя Мінска запланавана выдзеліць дадатковыя грашовыя сродкі ў адпаведнасці з дэкрэтам ад 26 ліпеня 1999 года нумар 29 «Аб дадатковых мерах па ўдасканаленні працоўных адносін, умацаванні працоўнай і выканальніцкай дысцыпліны» ў памеры 30 працэнтаў фонду тарыфных акладаў. Прапануем кіраўнікам прааналізаваць магчымасць павышэння тарыфных акладаў па кантракце яшчэ на 10 працэнтаў за кошт уласных сродкаў», — сказаў Ігар Юркевіч. На 2014 год арганізацыям аховы здароўя сталіцы былі выдзелены дадатковыя сродкі па дэкрэце нумар 29 у памеры 20 працэнтаў фонду тарыфных акладаў. На гэтыя мэты прадугледжана Br120 млрд.

У Мінску не хапае амаль 900 урачоў і 2,4 тыс. медсясцёр. У прыватнасці, укамплектаванасць участковай службы ў гарадскіх паліклініках нумароў 4, 13, 20, 38 і дзіцячых паліклініках нумароў 1 і 9, складае менш як 60 працэнтаў.

Намінальная налічаная сярэдняя заработная плата работнікаў сталіцы ў кастрычніку дасягнула Br8 млн 283 тыс., яна ўзрасла ў параўнанні з вераснем 2014 года на 1,3 працэнта. Сярэдняя зарплата работнікаў аховы здароўя ў кастрычніку склалася на ўзроўні Br6 млн 224,1 тыс., у тым ліку ўрачоў — Br8 млн 226,3 тыс., сярэдняга медыцынскага персаналу — Br5 млн 882,8 тыс.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?