Прэм'ер-міністр Ізраіля Біньямін Нетаньяху заявіў аб роспуску парламента краіны і будучым правядзенні датэрміновых выбараў.

«Прэм'ер-міністр плануе роспуск парламента наколькі магчыма хутка. Ён звяртаецца да народа, каб атрымаць выразны мандат на кіраванне Ізраілем», — паведамілі ў прэс-службе прэм'ера.

Акрамя таго, Нетаньяху заявіў аб адстаўцы міністра фінансаў Яіра Лапіда і міністра юстыцыі Цыпі Ліўні, якія ўзначальваюць цэнтрысцкія партыі, апазіцыйныя да «Лікуд», якую прадстаўляе прэм'ер.

«У апошнія тыдні, у тым ліку ўчора, міністры Лапид і Ліўні жорстка атакавалі ўрад, які я ўзначальваю. Я больш не буду трываць апазіцыю ўнутры ўрада», — заявіў Нетаньяху.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?