На конкурсе Blizzardfest у намінацыі «анімацыя» перамог Ягор Іллін, распавядае dev.by.

Ягор Іллін, вядомы як CG_action, выступаў ад імя супольнасці ARTTalk.ru.

Заданнем аніматараў было змадэляваць удар ці серыю ўдараў загадзя створаных персанажаў з сусветаў гульняў Blizzard у 10-секундным роліку. Каб спаборніцтва не дапускала мухлявання, на працягу ўсіх трох месяцаў, што выдаваліся на заданне, удзельнікі мусілі выкладваць на форумах прамежкавыя вынікі работы.

«Я натхняўся ў асноўным любімымі японскімі файтынгамі (жанр гульняў, цантральнае месца ў якім займаюць бойкі — НН) з іх культам ніндзя, звышчалавека», — тлумачыць Ягор. «Стаў ламаць галаву над тым, чым сам быў бы ўражаны. Падумаў, што калі якасна «аднавіць» які-небудзь адзін прыгожы «ўдар нагой з развароту», то гэта, вядома, будзе прышпільна, але наўрад ці запомніцца. І я зрабіў нешта зусім ужо нерэалістычнае».

 

Ён мяркуе, што сярод аніматараў былі моцныя канкурэнты, а яго анімацыя саступала некаторым па тэхнічнай рэалізацыі, але журы зачапіла канцэпцыя.

 

Ягор атрымаў дызайнерскую кваліфікацыю ў Гомельскім дзяржаўным мастацкім каледжы. Займацца 3D-анімацыяй ён пачаў як хобі, але з цягам часу гэта стала яго прафесіяй. Зараз ён працуе ў кампаніі Vizor Interactive, вядомай найперш браўзернымі гульнямі «Кляндайк» і «Зомбі Ферма». Сярод любімых гульняў называе Soul Calibur, Dead or Alive і Devil May Cry.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?