Японская Toyota у 2007 г. заняла першае месца ў сьвеце па вытворчасьці аўтамабіляў.

Як абвясьціў на прэс‑канфэрэнцыі ў аўторак прэзыдэнт кампаніі Кацуоке Ватанабэ, сёлета прапрыемствы Toyota ва ўсім сьвеце выпусьцяць 9 мільёнаў 510 тыс. аўтамабіляў, а галоўны канкурэнт — General Motors — 9 мільёнаў 259 тысяч.

У першым квартале 2007 году Toyota упершыню апярэдзіла GM, якая зьяўляецца сусьветным лідэрам з 1931 году.

Японскі канцэрн дабіўся посьпеху дзякуючы выпуску новых, больш эканамічных і экалягічна чыстых мадэляў, асабліва актуальных ва ўмовах росту цэн на паліва і барацьбы з глябальнымі зьменамі клімату.

Бі-Бі-Сі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0