Былы форвард клуба Нацыянальнай хакейнай лігі (НХЛ) «Манрэаль Канадыенс» Жан Беліво пайшоў з жыцця ва ўзросце 83 гадоў.

Беліво выступаў у складзе «Манрэаля» на працягу дваццаці сезонаў — з 1951 па 1971 гады. Гулец правёў за «Канадыенс» 1287 матчаў, у якіх закінуў 586 шайбаў і зрабіў 809 галявых перадачаў.

Форвард з'яўляецца дзесяціразовым уладальнікам Кубка Стэнлі, з 1972 года ўваходзіў у Залу славы хакея, 14 разоў прымаў удзел у матчы ўсіх зорак НХЛ.

У гонар Беліво названы трафей, які ўручаецца найлепшаму бамбардзіру рэгулярнага сезону Галоўнай юніёрскай хакейнай лігі Квебека — «Жан Беліво Трофі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0