Вось ягоныя словы: «Мясцовыя ўлады адкрыты для дзелавой ініцыятывы гараджан. Аднак рэальных прапаноў ад жыхароў сталіцы мы пакуль не атрымалі», — сказаў Андрэй Шорац, падкрэсліўшы, што ў мэрыі гатовы разгледзець любыя ідэі, якія дапамогуць зрабіць сталіцу лепшай і багацейшай.

Старшыня Мінгарвыканкама таксама адзначыў, што насельніцтва горада павінна беражліва ставіцца да свайго жылля. «Сёння грамадзяне нясуць адказнасць толькі за свае чатыры сцяны, за сваю кватэру. А вось пад’езд, двор яны ўжо не лічаць сваёй тэрыторыяй. Таму наша задача зрабіць мінчан гаспадарамі не толькі сваіх кватэр, але і таго дома, таго двара, у якім яны пражываюць. Тады і горад набудзе іншае аблічча, і паслугі ЖКГ будуць аказвацца на іншым узроўні», — сказаў Андрэй Шорац.

Такім чынам, адгукаюся і, напэўна, буду першым сааўтарам Народнай праграмы Мінска, якую ініцыяваў новы кіраўнік.

Першая прапанова Шорацу

За год у Мінску некалькі разоў узнікае катастрафічная сітуацыя з паветрам. Прычыны: вываз курынага памёту на палі ля кальцавой або вецер з гарадскіх сметнікаў адтуль.

Аддайце, нарэшце, горы смецця прыватнікам. Хай паставяць заводы па перапрацоўцы смецця. Гэтыя горы смецця — ганьба для Мінска і пагроза экалогіі. Замежнікі, праязджаючы міма гор смецця, рагочуць, асабліва калі па радыё ў гэты момант гучаць словы Лукашэнкі аб самым чыстым горадзе.

Вы можаце стаць ганаровым грамадзянінам Мінска, калі знесяце горы смецця. 

Другая прапанова Шорацу

Мінчукі павінны атрымаць у кватэры чыстую ваду з падземных крыніц! Паўгорада працягвае піць ваду з хлоркай. Гэта непарадак.

Трэцяя прапанова Шорацу

У школах Мінска няма дактароў. Часам дзеці гінуць з-за іх адсутнасці. Раней дактары былі. Вярніце лекараў у школы — і вы станеце беларускім Айбалітам.

Калі вы, Андрэй Шорац, вырашыце гэтыя праблемы, то быць вам народным мэрам!

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?