У відэа да фільма «Жалезнае неба 2» Уладзімір Пуцін выконвае дзівосны танец. Фонам гучыць песня славенскага гурта Laibach, які пісаў музыку і да першага «Жалезнага неба».

Праз 20 год пасля падзеяў першай часткі на Зямлю, што перашыла ядзерны апакаліпсіс, нападзе армія дыназаўраў пад кіраўніцтвам Адольфа Гітлера.

Як паведамляюць аўтары фільма, Пуцін будзе адным з адмоўных персанажаў «Жалезнага неба 2». Яго ролю выканае фінскі актор Кары Кетанен.

Трэйлер «Жалезнага неба 2»

Сродкі на «Жалезнае неба 2» збіраюцца «ў народзе»: каля 60% бюджэту (блізу 10 млн даляраў) фільма аўтары плануюць набраць праз краўдфандынг — ахвяраванні праз інтэрнэт. Вытворчасць фільма плануецца на 2015 год, а выпуск у пракат — на 2016-ы.

Першае «Жалезнае неба» стала самым дарагім праектам у гісторыі фінскага кіно. Але пры бюджэце ў 10 мільёнаў даляраў стужка сабрала ў сусветным пракаце толькі 8 млн, палова атрыманая ў Нямеччыне.Паводле IMDb гледачы ацанілі фільм у 6 з 10 балаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?