Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што расійскі прэзідэнт Уладзімір Пуцін праводзіць «нацыяналістычную, звернутую ў мінулае палітыку, якая палохае суседзяў Расіі і наносіць шкоду яе эканоміцы».

Гэтыя словы прагучалі падчас круглага стала ў Вашынгтоне з удзелам прэзідэнта і прадстаўнікоў бізнесу.

Па словах Абамы, ён сумняваецца ў тым, што Пуцін зменіць курс, які ён праводзіць, пакуль яго палітыка не ўвойдзе ў канфлікт з цяжкай эканамічнай сітуацыяй у Расіі, выкліканай заходнімі санкцыямі.

Праблема, на думку Абамы, і ў тым, што палітыка Пуціна карыстаецца папулярнасцю ў насельніцтва Расіі.

У Абамы былі добрыя стасункі з Дзмітрыем Мядзведзевым у бытнасць таго прэзідэнтам Расіі, хоць Пуцін «трымаў рычагі ўлады за спіной кіраўніка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?