У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі 3 снежня мінскае «Дынама» абыграла ў Яраслаўлі мясцовы «Лакаматыў» з лікам 5:4 (1:0, 1:2, 3:2).

Пасля 32 гульняў «Дынама» з 52 ачкамі займае шостае месца ў Заходняй канферэнцыі, атрымаўшы 14 перамог у асноўны час, 2 — у авертайме, 1 — па булітах і зведаўшы 11 паражэнняў у асноўны час, 1 — у авертайме і 3 — па булітах (розніца шайб 89-86).

Наступны матч «Дынама» правядзе 5 снежня супраць падольскага «Віцязя».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?