Украінскі актор Аляксей Гарбуноў, які праславіўся роляй разумнага і мужнага каралеўскага шута Шыко ў расійскім серыяле «Графіня дэ Мансаро», будзе здымацца ў новым украінскім сэрыяле «Гвардыя», паведамілі ўкраінскія СМІ.

Аляксей Гарбуноў у ролі Шыко.  

Аляксей Гарбуноў у ролі Шыко.

Сайт «Новый регион» заявіў, што актор, які толькі што наведаў параненых украінскіх салдат у Днепрапятроўску, таксама адмовіўся ад удзелу ва ўсіх расійскіх кіна- і тэлепраектах.

«Гвардыя» стане тэлестужкай з 12 частак, якая распавядзе пра гісторыю майданаўцаў і іхных былых праціўнікаў— жаўнераў унутраных войскаў.

Яны разам апынуліся ў рэфармаванай Нацыянальнай гвардыі Украіны і вясной 2014 году пачынаюць абараняць адзінства дзяржавы.

Аляксей Гарбуноў з параненымі ў Днепрапятроўску.

Аляксей Гарбуноў з параненымі ў Днепрапятроўску.

Аляксей Гарбуноў будзе граць у сэрыяле галоўную ролю - былога вайскоўца, да якога звяртаюцца з просьбай удзельнічаць у падрыхтоўке нацыянальных гвардзейцаў.

Украінскія каналы пасля пачатку расійскай агрэсіі паступова адмаўляюцца ад трансляцыі расійскіх серыялаў пра расійскіх сілавікоў і імкнуцца замяняць іх айчыннай і заходняй прадукцыяй.

Аляксей Гарбуноў, які нарадзіўся ў Кіеве, але працаваў у асноўным у РФ, яшчэ ў студзені 2014 года наведаў Майдан і выказаўся на падтрымку дэманстрантаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?