Сярэдні заробак ва Украіне ў кастрычніку 2014 года склаў 3509 грыўняў. Па тагачасным курсе даляра гэта $271.

Калі ж сярэдні ўкраінец сплаціць падаткі (з улікам ваеннага збору, які дзейнічае да канца года), на руках у яго застанецца ўсяго 2831 грыўня, гэта каля $219.

Гэтыя лічбы і так самыя меншыя ў Еўропе, аднак цяпер яны ўпалі яшчэ ніжэй. У параўнанні з кастрычнікам грыўня абвалілася на 17%, гэта значыцца, што цяпер заробак фактычна складае $186.

Што да асобных рэгіёнаў, то сітуацыя ў Кіеве істотна лепшая. У кастрычніку ў сталіцы заробак «чыстымі» дасягаў $338. На адваротным баку рэйтынга Цярнопальская, Чарнавіцкая і Херсонская вобласці. Тут работнікі атрымлівалі па $160-170.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?