Мантажныя работы па ўстаноўцы навагодняй елкі ў форме конусу на Кастрычніцкай плошчы Мінска ўжо пачаліся і завершацца 15 снежня.

Цэнтральную елку Беларусі ў гэтым годзе ўпрыгожаць у нацыянальным стылі, — пацвердзіў галоўны мастак — намеснік дырэктара ДП «Мінскрэклама» Аляксей Мартынаў. — «Адзенне» ялінкі будзе з вядомымі элементамі беларускай этнаграфічнай культуры. Колеравая гама — досыць стрыманая.

Галоўныя адценні — чырвона-карычневыя, белыя, шаравата-бэжавыя тоны, запазычаныя з афармлення ручнікоў. Мы да гэтага часу эксперыментуем з колерам. Наогул, увесь тэхнічны працэс афармлення елкі ў нас творчы і рухомы. А вось вярхушка застанецца традыцыйнай, паколькі яна даволі ўдалая.

Асаблівая знаходка дызайнераў - пластыкавыя цацкі ў выглядзе талерачак з поўнакаляровай пячаткай, якія ўпрыгожаць елку. Па словах начальніка аддзела дызайну ГП «Мінскрэклама» Сяргея Глухава, на іх будуць нанесеныя адлюстраванні Брэсцкай крэпасці, Белай вежы, Свята-Духава кафедральнага сабора, Белавежскай пушчы, Мірскага замка, дугі Струвэ. Усё гэта значныя і вядомыя беларусам памятныя месцы, якія маюць статус аб'ектаў Сусветнай культурнай і прыроднай спадчыны і узятыя пад ахову Камітэтам ЮНЕСКА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?