На хутары Северный Цалінскага раёну Растоўскай вобласьці (каля 900 км ад беларускай мяжы) адбыўся паморак птаства ад птушынага грыпу, паведамляе «РИА‑Новости». Паморак птушкі на двух падворках быў зафіксаваны ў суботу, пасьля чаго былі праведзены аналізы, і пацьвердзіўся птушыны грып.

Усе 79 птушак былі забітыя.

Раней ўспышкі небясьпечнай інфэкцыі былі зафіксаваныя на птушкафабрыцы «Гуляй‑Барысаўская», дзе зьнішчылі больш за 500 птушак, на прыватным падворку ля птушкафабрыкі, на хутары Сладкая Балка Цалінскага раёну, у пасёлку Шасэйны Зернаградзкага гарадзкога паселішча.

Па загадзе адміністрацыі Цалінскага раёну на хутар Северный накладзены карантын. Зонай пагрозы па захворваньні птушкі грыпам аб’яўлены населены пункт Цаліна.

Паводле зьвестак МНС, на хутары Северный знаходізцца 5455 галоў свойскай птушкі, жыве 1070 чалавек.

Паводле rostov.ru

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0