Універсам «Цэнтральны» — культавае месца не для аднаго пакалення мінчукоў. Ён адкрыўся ў 1954 годзе як кавярня, дзе можна было выпіць чаю і набыць да яго розных прысмакаў. Прадаваць піва там сталі значна пазней, і ў пэўныя часы гэтае месца было пунктам збору так званых «алка-скінхэдаў».

Цяпер гэтае месца знакамітае сваёй дэмакратычнасцю: тут харчуюцца і студэнты, і офісныя супрацоўнікі, і чыноўнікі з дзяржустановаў, якіх у цэнтры шмат. Таксама нярэдка тут можна пабачыць беларускіх мастакоў ці музыкаў, якія абмяркоўваюць свае творчыя планы. 

Днём сюды забягаюць, каб выпіць гарбаты і танна перакусіць. Можна замовіць ежу і стаць ля стойкі, а можна пайсці ў кавярню побач і сесці за столік.

Тут таксама можна набыць макароны, алей, згушчанае малако і нават тушонку.

«Для мяне важна гэта месца як скрыжаванне праспекта, вуліц Леніна, Энгельса, — распавядае мастак і пісьменнік Адам Глобус, які мае ў будынку з «Цэнтральным» кватэру-студыю. — Бо ўсё важнае ў Мінску здараецца недзе тут побач. Сам часам прыходжу сюды па каву і паслухаць цікавыя гісторыі. Я не люблю снабізм, бо лічу, што ўсе людзі роўныя, і гэты ўніверсам выдатна гэта паказвае. Я не супраць дарагіх рэстарацый, хай яны будуць, але павінна быць і дэмакратычнае месца, дзе ўраўніваюцца прафесар і студэнт, рабочы і селянін, кандыдат у прэзідэнты і просты выбаршчык».

Бліжэй да вечара месца ля стойкі знайсці цяжка - нават у буднія тут шмат народу.

«Тут шмат людзей, якія перабраліся сюды пасля 2008 года, калі забаранілі піць піва на вуліцы, — дадае Віктар Контар, часты наведнік «Цэнтральнага», які бывае тут настолькі часта, што паспеў зарабіць сабе званне мэра ў «Forsquare». — Мы называем іх «прыхаджане». Раней яны сваімі тусоўкамі збіраліся на алейках, на Панікоўцы, на Фелікса, а пасля перабраліся сюды, бо тут цёпла, танна і можна піць».

Колькі месяцаў таму пайшлі гутаркі аб тым, што ў «Цэнтральным» перастануць прадаваць піва, а стойку побач з касамі прыбяруць. 

«На маёй памяці ўжо быў эксперымент з тым, каб прыбраць барную стойку, — кажа музыка Аляксандр Памідораў. — Гэта адбылося ў 90-я, калі «Цэнтральны» пераходзіў у прыватныя рукі. Праз 2 месяцы яе вярнулі назад. Бо усё роўна людзі стаялі, выпівалі сваю каву, гарбату, ці яшчэ што-небудзь, але было гэта ў значна горшых умовах. Палітыка ўсё забараняць ні да чаго добрага яшчэ не прыводзіла, узгадаем, што было з СССР».

Роўна ў 23:00 ахоўнік выганяе ўсіх і зачыняе дзверы. Некаторыя наведнікі застаюцца ля

Карэспандэнты «Нашай Нівы» доўга сядзелі ў гэтым легендарным месцы, каб зняць атмафернае відэа. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?