Міжнародная праваабарончая арганізацыя «Фрыдам Хаус» прадставіла даклад аб свабодзе інтэрнэта за 2014 год. 

Як і летась, Беларусь зноў прылічана да групы краін з несвабодным доступам да інтэрнэту. У дакладзе адзначаецца, што індэкс свабоды інтэрнэту ў Беларусі сёлета складае 62 балы (у 2013 годзе гэты паказчык складаў 69 балаў).

Аўтары даклада канстатуюць, што за апошні год беларускія ўлады зрабілі крокі для пашырэння кантролю над сферай інтэрнэту напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у 2015 годзе. Адзначаецца, што ўлады працягваюць выкарыстоўваць чорны спіс сайтаў, доступ да якіх павінен быць заблакаваны ў дзяржаўных арганізацыях і ўстановах.

Па метадалогіі «Фрыдам Хаус», краіны, якія набралі ад 0 да 30 балаў, маюць свабодны інтэрнэт, ад 31 да 60 балаў — часткова свабодны, вышэй за 61 бал — несвабодны. Усяго ў рэйтынгу аналізуецца сітуацыя ў 65 краінах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?