26 снежня Расія перавядзе Беларусі дзяржаўны крэдыт у памеры 1,5 млрд. долараў. Аб гэтым заявіў сёння прэм'ер-міністр Расійскай Федэрацыі Віктар Зубкоў на расійска-беларускіх перамовах у Маскве.
«Сёння гэтыя грошы ўжо пойдуць у Мінск», — сказаў прэм'ер.
Нагадаем, міжурадавае пагадненне аб выдзяленні Беларусі дзяржаўнага крэдыту Расійскай Федэрацыі ў памеры 1,5 млрд. долараў было падпісана ў Маскве 20 снежня. Крэдыт выдзяляецца на 15 гадоў з пяцігадовай адтэрміноўкай пагашэння пад стаўку LIBOR плюс 0,75% гадавых.
0
0
0
0
0
0