Паўночную Карэю ў Агенцтве нацыянальнай бяспекі ЗША падазраюць сярод іншага ў кібератаках на амерыканскія кампаніі 2 снежня. Улады КНДР адмаўляюць свой удзел у хакерстве.

Як распавёў перабежчык, «Бюро 121» з'яўляецца падраздзяленнем Нацыянальнага выведнага ўпраўлення, дзе працуюць самыя таленавітыя спецыялісты краіны. Бюро бярэ ўдзел ва ўзломах для шпіянажу за «ворагамі дзяржавы» за мяжой.

Бюро налічвае 1800 хакераў.

Яно мае групы, якія працуюць у іншых краінах пад прыкрыццём. Праца хакераў высока аплочваецца.

Паўночнакарэйскі школькік за камп'ютэрам. Фота aljazeera.com

Паўночнакарэйскі школькік за камп'ютэрам. Фота aljazeera.com

Паўночную Карэю нярэдка называюць самай закрытай краінай свету. Доступ у інтэрнэт мае толькі шэраг арганізацый і партыйных дзеячоў. На 2013 год налічвалася ўсяго 1300 IP-адрасоў КНДР.

У краіне дзейнічае інтранэт («унутраны інтэрнэт») «Кванмён», доступ у які дазволены «простым смяротным». Акрамя мясцовай прапаганды ды навінаў там прысутнічаюць выгружаныя з інтэрнэту старонкі, якія адпавядаюць нацыянальнай ідэалогіі Чучхе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?