Гэта запланавана праектам указа, які абмяркоўваўся сёння на сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з міністрам працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Мар'янай Шчоткінай.

Міністр звярнула ўвагу на добрую тэндэнцыю: у 2013 годзе нарадзілася 56 тыс. дзяцей, якія з'яўляюцца першымі ў сям'і, і 62 тыс., якія з'яўляюцца другімі і наступнымі. «Хацелася, каб сем'і раслі, — сказала Мар'яна Шчоткіна. — Кожная сям'я жадала б мець як мінімум дваіх дзяцей. Але, вядома, ставяцца пытанні аб набыцці жылля і падтрымцы з боку дзяржавы».

Як адзначыла Мар'яна Шчоткіна, у Беларусі робіцца максімум для таго, каб падтрымаць сем'і з дзецьмі. «Заўсёды трэба помніць аб тым, што нічога не бывае бясплатна. Усё каштуе пэўных грошай. Таму ствараюцца ўмовы, і меры падтрымкі будуць і далей прадугледжвацца», — сказала яна.

Паводле слоў міністра, у Беларусі будзе распрацоўвацца новая праграма дэмаграфічнай бяспекі на наступную пяцігодку. «Але самае галоўнае: сем'і павінны быць моцнымі, дзеці павінны быць жаданымі і дзяцей трэба любіць», — сказала Мар'яна Шчоткіна.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?