Як паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама, пенсіянер праваліўся пад лёд на рацэ ў раёне парку Перамогі. Для таго, каб дабрацца да мужчыны, байцам АМАП прыйшлося паўзком перамяшчацца па лёдзе. Яны спрабавалі даць яму палку, але сіл у мужчыны схапіць яе ўжо не было. Злавіць яго за руку і выцягнуць з вады ўдалося толькі тады, калі больш лёгкі міліцыянер прасунуўся наперад, а другі трымаў напарніка за ногі.

Пазней высветлілася, што 81-гадовы мінчанін у гэты дзень адправіўся на Свіслач на рыбалку. Па лёдзе перамяшчаўся на лыжах, і, не разлічыўшы таўшчыню замерзлай вады, занадта хутка падышоў да вымоінаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?