Шляхі паляпшэння арганізацыі харчавання ў дзіцячых садах і школах абмяркоўваліся сёння на пасяджэнні міжведамаснага каардынацыйнага савета па праблемах харчавання пры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Удзел у пасяджэнні савета прыняў прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч. Ён прапанаваў абмеркаваць асартымент і якасць дзіцячага харчавання: «Наколькі дзеці задаволены тым, што ім прапануецца, задавольвае гэта ці не іх бацькоў?» Прэм'ер-міністра цікавіла, ці ўдаецца ўстановам адукацыі забяспечваць сваіх падапечных харчаваннем, збалансаваным па тлушчы, вугляводах, мікраэлементах — у адпаведнасці з патрэбнасцямі канкрэтнага ўзросту.

Закраналася на пасяджэнні і тэма кошту абедаў у дзетсадах і школах.

Міхаіл Мясніковіч прапанаваў абмеркаваць дзяржаўную палітыку ў частцы датацый на харчаванне. «Правільная яна або патрабуе ўдасканалення? Можа, ёсць сэнс у большай ступені перакласці гэта і на бацькоў, або сёння наша грамадства не гатова да гэтага?»

 Ён звярнуў увагу, што ў пачатковых класах гарадскіх школ дзеці атрымліваюць харчаванне бясплатна, а ў сельскіх школах — усе вучні. «Гэта даволі значныя расходы. Можа, патрэбны іншыя кампенсацыйныя меры? Ці ўкладваюцца ўстановы адукацыі і камбінаты школьнага харчавання ў грашовыя нормы на адно дзіця, якія зацвярджае ўрад?» — пацікавіўся прэм'ер-міністр.

У Беларусі рэалізуецца рэспубліканская праграма «Дзіцячае харчаванне на 2011-2015 гады». Яе асноўныя задачы — нарошчваць вытворчы патэнцыял па выпуску прадукцыі для дзяцей - якаснай і запатрабаванай. Так, Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні распрацаваў больш за 455 найменняў плодаагародніннай, малочнай і мясной прадукцыі для дзяцей. Яна запатрабавана і за мяжой, у тым ліку ў Расіі. Па некаторых групах прадуктаў экспарт за апошнія пяць гадоў павялічыўся ў 4 разы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?