Трэцюю перамогу запар атрымала мінскае «Дынама» ў чэмпіянаце КХЛ. Сёння, 5 снежня, каманда выйграла ў гасцях у «Віцязя» з лікам 5:3 (3:2, 1:1, 1:0).

Пасля 33 гульняў «Дынама» з 55 баламі ўзнялося на пятае месца ў Заходняй канферэнцыі.

Наступныя шэсць матчаў «Дынама» правядзе дома: 8 снежня — з уфімскім «Салаватам Юлаевым», 12-га — з омскім «Авангардам», 14-га — з «Барысам» з Астаны, 24-га — з піцерскім СКА, 27-га — з рыжскім «Дынама», 29-га — з падольскім «Віцязем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0