Лідары Расіі і Францыі Уладзімір Пуцін і Франсуа Аланд сустрэнуцца ў суботу, 6 снежня, у аэрапорце «Унукава», перадае радыёстанцыя RFI.
Пасля двухдзённага візіту ў Казахстан прэзідэнт Францыі паехаў у Маскву, каб абмеркаваць з Пуціным крызіс ва Украіне.
Рашэнне аб сустрэчы Аланда прыняў за некалькі гадзін перад тым, як пакінуць Казахстан, адзначае радыёстанцыя. Паводле яе даных, правесці сустрэчу прапанаваў французскі бок.