Каля трыццаці стужак зь беларускім арнамэнтам, якія актывісты раздавалі сёньня ў Менску, застануцца ў Савецкім РУУС.

Каля трыццаці стужак зь беларускім арнамэнтам, якія актывісты раздавалі сёньня ў Менску, застануцца ў Савецкім РУУС.

Фотажурналіста Ўладзя Грыдзіна адпусьцілі а 14:30 пасьля таго, як узялі тлумачэньні. У РУУС ён правёў дзьве з паловай гадзіны.

Затым быў адпушчаны Франак Вячорка.

Дырэктар Арт-сядзібы Павал Белавус і дзяўчына-валянтэрка застаюцца ў РУУС. Яны далі тлумачэньні, што праводзілі прома-акцыю да Дня вышыванкі.

Міліцыянты патлумачылі затрыманьне скаргай кагосьці з грамадзянаў, на якую яны былі вымушаныя адрэагаваць.

Стужкі сёньня раздаюць у больш чым 30 пунктах Менску як на вуліцы, так і ў дзяржаўных установах, у тым ліку на факультэтах БДУ.

На адным з пунктаў раздачы каля Камароўскага рынку прыкладна а 12:20 адбыўся інцыдэнт з супрацоўнікамі міліцыі. Спачатку яны падышлі да журналістаў, якія асьвятлялі акцыю, потым да валянтэраў, якія ў ёй удзельнічалі. У выніку затрымалі траіх.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?